Палітвязня Ігара Банцэра змясцілі ў штрафны ізалятар


Ігара Банцэра, якога перавялі з калоніі назад на «хімію», змясцілі ў штрафны ізалятар. Адміністрацыя палічыла, што палітвязень дапусціў некалькі парушэнняў. Прычым Банцэра забралі ў штрафны ізалятар, нягледзячы на павышаную тэмпературу.

Праз некалькі дзён пасля пераводу з калоніі Ігара Банцэра змясцілі ў ШІЗА. Адміністрацыя пакарала палітвязня затое, што ён нібыта праспаў званок. Насамрэч званка на другім паверсе няма, вязень не мог яго пачуць. Другім парушэннем, на думку адміністрацыі, стала адмова засяліцца ў вызначаную «хату». Адміністрацыя ведала, што Ігар адмовіцца, паколькі ў «хаце» змяшчаліся так званыя «апушчаныя».

Пасля пераводу з калоніі Ігар Банцэр заставаўся ў ізаляцыі. Доктарка наведала яго 1 лістапада і выпісала яму ліст нядзеездольнасці праз павышаную тэмпературу. Але літаральна праз 30 хвілінаў пасля гэтага яго забралі ў ШІЗА.

Артыкулы
Палітвязня Ігара Банцэра з калоніі даставілі на «хімію»
2021.10.29 17:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў