На абмен старых грошай у беларусаў засталося два месяца


У беларусаў засталося два месяцы на абмен банкнот узору 2000 года. Тэрмін абмену завяршаецца 31 снежня 2021 года, паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Банкноты ўзору 2000 года.
Фота: sb.by

З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам ад 100 да 200 000 беларускіх рублёў будуць лічыцца несапраўднымі.

У найбліжэйшыя два месяцы ў беларусаў яшчэ ёсць магчымасць абмяняць іх на грошы ўзору 2009 года, уведзеныя ў абарот пасля дэнамінацыі, у касах Нацбанку на вуліцы Талстога, 6. Рэжым працы кас: панядзелак – чацвер з 9.00 да 16.00, пятніца – з 9.00 да 15.00, субота і нядзеля – выходныя дні.

З 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. У абарачэнне былі выпушчаны сем наміналаў новых банкнот узору 2009 года – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Hавiны
Кошты, законы і санкцыі? Што зменіцца для беларусаў у лістападзе
2021.10.31 09:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў