У Буркіна-Фасо зрынулі прарасейскага кіраўніка краіны, які меў сувязі з ПВК «Вагнэр»


У афрыканскай краіне Буркіна-Фасо 30 верасня здарыўся вайсковы пераварот, у выніку якога была змененая ўлада ў дзяржаве. Гэта ўжо другі вайсковы пераварот у краіне ў 2022 годзе і восьмы з 1960-га.

Удзельнікі перавароту ў Буркіна-Фасо. Скрын з відэа SABC News / Youtube

Увечары 30 верасня жаўнеры ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання паведамілі, што палкоўнік Поль-Анры Сандаага Даміба, скінуты пасля дзевяці месяцаў знаходжання ва ўладзе, піша паведамляе Associated Press.

Новым кіраўніком Буркіна-Фасо стаў капітан Ібрагім Траарэ. Пераходны ўрад і нацыянальны сход краіны распушчаныя, межы зачыненыя. Таксама ўведзеная каменданцкая гадзіна.

Даміба 24 студзеня зрынуў дэмакратычна абранага прэзідэнта, які не мог спыніць гвалт ісламісцкіх груповак. Раней ён заклікаў прыцягнуць расейскую вайсковую кампанію «Вагнэр» для барацьбы з экстрэмістамі, а на мітынгах ягоныя прыхільнікі выкарыстоўвалі расейскія сцягі.

Але ў краіне не спыняўся гвалт, у выніку вайскоўцы, якія ўчынілі новы пераварот, паводле іх жа словаў, «былі матываваныя да дзеянняў жаданнем абараніць бяспеку і цэласнасць нашай краіны». Яны заклікалі грамадзянаў «спакойна займацца сваімі справамі», а міжнароднай супольнасці паабяцалі выконваць свае абавязкі.

Таксама прадстаўнікі вайсковай хунты паабяцалі прыняць пераходную канстытуцыю і правесці выбары новага прэзідэнта.

Hавiны
Кіраўніца МЗС Швецыі паставіла Беларусь у адзін шэраг з Буркіна-Фасо, Эфіопіяй і талібамі
2022.02.17 09:55

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў