Студэнтаў БДУ і БДАТУ эвакуююць праз паведамленні пра бомбу


У Менску масава эвакуююць студэнтаў і выкладчыкаў з будынкаў БДУ і БДАТУ. Паступіла паведамленне пра бомбы, паведамляюць Telegram-каналы «The Village Беларусь» і «МотолькоПомоги».

Ува ўсіх корпусах БДУ масава эвакуююць студэнтаў і выкладчыкаў, а ў БДАТУ эвакуявалі ўсіх прынамсі з 1-га корпусу. Таксама эвакуююць Нацыянальную бібліятэку. Паведамляюць, што ў будынках закладзеныя бомбы.

Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ўсім, хто ехаў у фізфак БДУ на заняткі на 14:00, паведамілі пра поўную адмену пакуль да 15:35, ля юрфаку БДУ, корпусу БДАТУ на Маскоўскай стаяць студэнты, каля дзвярэй – міліцыянты, нацягнутая стужка.

СК belsat.eu

Стужка навінаў