Украінская выведка заяўляе, што ў Беларусь даставілі ядравыя боегалоўкі. Але ёсць нюанс


Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у эфіры тэлеканалу «1+1» заявіў, што ў Беларусь з Расеі ўжо даставілі першыя ядравыя боегалоўкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Ядравая зброя.
Фота: mil.ru

«Літаральна некалькі дзён таму першыя боегалоўкі былі дастаўленыя. Да гэтага ладзіліся маштабныя трэнаванні з ядравымі імітатарамі. Я чытаў арыгіналы дакументаў па выніках трэнаванняў. Даволі непрыгожыя для Беларусі дакументы», – заявіў кіраўнік ГУР.

Паводле яго, расейскае 12-е галоўнае ўпраўленне, адказнае за ядравую зброю, напісала, што «па выніках трэнаванняў з ядравымі імітатарамі для сістэмы «Іскандэр», якія ў невялікай колькасці ёсць у Беларусі, была прызнаная поўная негатовасць Беларусі да эксплуатацыі падобнага ўзбраення».

Агляд
Што такое тактычная ядравая зброя і чым яна адрозніваецца ад стратэгічнай
2023.04.12 08:00

Аднак беларускія войскі паказалі «максімальна высокі» вынік у валоданні тэхнікай тыпу «Кропка У».

Агулам Буданаў не лічыць сур’ёзнай пагрозу ўжывання ядравай зброі Расеяй з тэрыторыі Беларусі. Ён лічыць, што гэта толькі «вялікая геапалітычная гульня» з мэтай ядравага стрымлівання і павышэння ставак.

Hавiны
Вальфовіч: Ядравая зброя ў Беларусі не пагражае іншым краінам
2023.08.15 18:02

Нагадаем, што 25 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвесціў, што дамовіўся з Аляксандрам Лукашэнкам пра размяшчэнне і захоўванне на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядравай зброі. 6 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ядравыя боегалоўкі ўжо перамешчаныя ў Беларусь.

Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што будзе кантраляваць тактычную ядравую зброю, якую Расея паставіць у Беларусь. І гэтак жа неаднаразова гэтыя слова зняпраўджвалі расейскія афіцыйныя асобы.

Hавiны
Лукашэнка пагражае «без вагання» выкарыстаць ядравую зброю, якой яму ніхто не перадае
2023.06.13 13:25

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў