Памежны камітэт: Польскі вайсковы верталёт парушыў мяжу з Беларуссю


1 верасня беларускія памежнікі зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы з боку Польшчы ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Памежны камітэт Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

«Польскі вайсковы верталёт Мі-24 на гранічна малой вышыні мінуў дзяржаўную мяжу, заляцеў да 1200 метраў углыб тэрыторыі Беларусі, а пасля вярнуўся назад», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаюць, што беларускія памежнікі паінфармавалі польскі бок пра інцыдэнт.

У МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і расследавання інцыдэнту, пра што павінна быць паведамлена ў прымальныя тэрміны.

Нагадаем, што 1 жніўня два беларускія верталёты парушылі паветраную мяжу з Польшчаю. Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы выказала рашучы пратэст у сувязі з інцыдэнтам, выклікаўшы часовага паверанага ў справах Беларусі.

Каментар
«Захад не хоча вайны». Эксперт растлумачыў стрыманую рэакцыю Польшчы на беларускія гелікоптары
2023.08.02 20:02

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў