Адносная, выпадковая і нечаканая. Лукашэнка распавёў дзецям пра беларускую незалежнасць


Аляксандр Лукашэнка 1 верасня ў Дзень ведаў наведаў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, дзе распавёў дзецям пра незалежнасць. Якой, нават паводле яго словаў, у Беларусі няма.

Аляксандр Лукашэнка 1 верасня 2023 г.
Фота: president.gov.by

Лукашэнка заявіў, што гісторыя нечакана і ў нечым выпадкова падарыла Беларусі і яе народу суверэнітэт, які, тым не менш, цяпер неабходна берагчы.

«Мы ўпершыню сталі, наколькі гэта магчыма, незалежнай дзяржавай», – сказаў ён.

Тым не менш палітык заявіў, што незалежнасць – паняцце адноснае, бо няма сёння ў свеце абсалютна незалежных дзяржаваў.

«Але мы маем гэтую незалежнасць і маем суверэнітэт. Нам трэба гэта захаваць, каб мы ніколі больш не паставілі тыя пакаленні, якія прыйдуць за намі, і вас пад бізун. Калі ў нас будзе пабольш такіх людзей, як вы, мы сапраўды ніколі не пойдзем пад бізун і не надзенем лапці», – распавёў арганізатар масавых рэпрэсіяў.

Аналітыка
«Лукашэнка ператварае Беларусь у сметнік». Што значыць мяккая анексія, пра якую кажа АБСЕ
2023.07.06 20:58

У ліпені Парламенцкая асамблея Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе падчас паседжання ў канадскім Ванкувэры заявіла пра мяккую анексію Беларусі Расеяй. Удзельнікі паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ, з аднаго боку, назвалі Беларусь суагрэсарам, а з іншага – адзначылі, што Расея зладзіла таксама і «мяккую анексію» нашай краіны. Згадваецца «мяккая анексія» Беларусі ў адным шэрагу з «акупацыяй грузінскай тэрыторыі і падтрыманнем сепаратызму ў Малдове», а таксама з «беспрычыннай і незаконнай» агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

«Ідэя /… / палягае ў тым, што Расея выкарыстоўвае палітычныя, эканамічныя і ваенныя рычагі – усе яны далёкія ад традыцыйнага ўварвання – для выкарыстання этнічных канфліктаў у краінах, якія раней былі ў яе арбіце. І мэта ў тым, каб выкарыстаць гэтую напружанасць, /… / каб атрымаць уплыў у былых савецкіх рэспубліках, не даючы гэтым краінам зблізіцца з Захадам», – тлумачыў «мяккую анексію» эксперт «Atlantic Council» Уры Фрыдмэн (Uri Friedman).

Двубой
Прызнанне Беларусі акупаванай краінай выратуе Лукашэнку?
2022.11.05 17:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў