Кіраўнік савету дырэктараў «Лукойла» выпаў з акна лякарні. Верагодна, гэта было самагубства


У Маскве а 7:30 1 верасня загінуў кіраўнік савету дырэктараў, першы выканаўчы віцэ-прэзідэнт нафтавай кампаніі «Лукойл» Равіль Маганаў. Топ-менеджар выпаў з акна на шостым паверсе Цэнтральнай клінічнай лякарні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Інфармацыю журналістам РБК пацвердзілі ў шпіталі.

Уладзімір Пуцін і Равіль Маганаў.
Фота: kremlin.ru

Паводле папярэдняй версіі, смерць наступіла ад траўмаў у выніку падзення.

Мяркуюць, што Маганаў мог учыніць самагубства праз хваробу, гэта адзіная з версіяў. У 67-гадовага топ-менеджара дыягнаставалі цяжкую сэрцава-судзінную хваробу, а ў ЦКБ ён быў на лячэнні.

На месцы працуюць паліцыянты і супрацоўнікі СК, апытваюць работнікаў шпіталю і пацыентаў, а таксама вывучаюць запісы з камераў відэаназірання.

Пасаду першага выканаўчага віцэ-прэзідэнта «Лукойла» ён займаў з 2006 года, старшынём савету дырэктараў нафтавай кампаніі стаў у 2020-м.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў