Беларускую дэпутатку ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац»


Ірына Даўгала.
Фота: newsgomel.by

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірына Даўгала патрапіла ва ўкраінскую базу «Міратворац», што даследуе прыкметы злачынстваў супраць нацыянальнае бяспекі гэтае краіны, міру і бяспекі чалавецтва.

Беларускую дэпутатку прызналі датычнай да антыўкраінскай прапаганды і ўдзелу ў актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны.

У прыватнасці, у сваім тэлеграм-канале Ірына Даўгала заяўляла, што «Украіна не памятае ці не жадае памятаць крывавыя старонкі сваёй гісторыі». Таксама, паводле яе, украінскія ўлады «не могуць прымаць самастойныя рашэнні».

Ірыне Даўгале 54 гады. Свой працоўны шлях яна пачала ў 17 гадоў у камсамоле. Увесь час працавала чыноўніцай, а ў 2013 годзе стала галоўным ідэолагам Гомельшчыны. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў яна з’яўляецца з 2019 года.

Аб’ектыў
Вядоўца Рыгор Азаронак стаў пагрозай бяспецы Украіны
2021.03.13 22:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў