Намётавы лагер на 8 тыс. асобаў пабудаваны пад Асіповічам. Імаверна, для вагнэраўцаў


Пад Асіповічамі пабудаваны палявы гарадок на 8 тыс. асобаў. Імаверна, ён прызначаны для размяшчэння ПВК Вагнэра. Пра гэта паведамляе маніторная група «Беларусі Гаюн» са спасылкай на выданне «BBC Verify». 

Намётавы лагер ля Асіповічаў.
Фота: «BBC Verify» / «Беларускі Гаюн» / Telegram

Мяркуючы з апошніх спадарожнікавых здымкаў тэрыторыі былой вайсковай часткі № 61732 у вёсцы Цэль (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) за 30 чэрвеня 2023 года, атрыманых выданнем «BBC Verify», будаванне палявога лагеру завершанае. У ім размешчана каля 298 намётаў М-30 сярэдняй змяшчальнасцю 30 асобаў.

З падлікаў вынікае, што лагер мае месцы для 8940 асобаў. Аднак частка намётаў не жылая, прызначаная для размяшчэння туалетаў, душавых, сталовых і для іншых гаспадарчых патрэбаў. Такім чынам, лагер разлічаны на прыблізна 8 тыс. асобаў, што супадае з агучанымі раней у СМІ планамі размяшчэння вагнэраўцаў у Беларусі.

Маніторная група таксама паведамляе, што на здымку можна заўважыць умацаванні ў паўночнай зоне былой вайсковай часткі. Аднак на здымку лагеру адсутнічае будаўнічая ці вайсковая тэхніка.

Агляд
Лагеры баевікоў – цяпер не жарт. Што вядома пра вагнэраўцаў і будоўлю ў Асіповічах
2023.06.29 18:32

Антон Тачняк belsat.eu

 

Стужка навінаў