Жанчыну, якая зарганізавала свята для дзяцей украінскіх уцекачоў, пакаралі соднямі арышту


У Гомлі за арганізацыю свята «Дзень дзён нараджэння» 27 чэрвеня 7 содняў адміністратыўнага арышту прызначылі валанцёрцы Але Караленцы, паведамляе тэлеграм-канал партыі БСДП.

Імпрэзу зарганізавалі для дзяцей украінскіх уцекачоў ад вайны. Але ўдзельнікаў, якія сабраліся ў парку палацу Румянцавых і Паскевічаў, разагнала міліцыя.

Ала Караленка.
Фота: viasna96/Telegram

Праз некалькі дзён, 29 чэрвеня, па адну з арганізатарак – Алу Караленку – прыйшла міліцыя. Пазней стала вядома, што яна ў ІЧУ.

Пасля праўладныя тэлеграм-каналы выказаліся, што міліцыя ўмяшалася ў свята, бо баялася «правакацыяў і палітычных лозунгаў», а на масавую акцыю яго ўдзельнікі не падалі заяўкі ў гарвыканкам.

Ала Караленка – сябра партыі БСДП, у студзені мінулага года яна адбыла 7 содняў адміністратыўнага арышту за арганізацыю навагодняга свята ў лесе, а затым 15 содняў правяла за фота з афіцыйным сцягам БСДП на фоне гарадской ялінкі ў Гомлі.

Hавiны
У Гомлі міліцыя разагнала імпрэзу для дзяцей украінскіх уцекачоў
2022.06.27 20:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў