Салістку гурта «Варган» Ксенію Глот кінулі за краты на 15 содняў


Салістку фальклорнага гурта «Варган» Ксенію Глот затрымалі ў Полацку 30 чэрвеня. Пра гэта паведаміў ейны муж Канстанцін Путронак у Іnstagram. Увечары ён напісаў, што Ксеніі прысудзілі 15 содняў арышту.

«Сёння ў Полацку затрымалі маю каханую жонку Ксюшу Глот. Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні ў невядомай справе «пра распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але яе адтуль не выпусцілі. Пакуль што ніякай дакладнай інфармацыі няма», – напісаў 30 чэрвеня Канстанцін Путронак.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што на Ксенію склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»).

Увечары 1 ліпеня муж Ксеніі Глот паведаміў, што яе прызналі вінаватай і прысудзілі 15 содняў адміністрацыйнага арышту.

На 1 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1234 асобы.

Hавiны
Чаму не вызвалілі Арцёма Анішчука? Падобна, палітвязня «пераарыштавалі» незаконна
2022.07.01 15:12

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў