Святлана Ціханоўская і Сяргей Зікрацкі прэзентавалі праект амністыі


Штаб Святланы Ціханоўскай разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі прадставілі «Акт аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асобаў, якія зазналі пераслед з палітычных матываў».

Праект Амністыі створаны на тое, каб, калі з’явіцца «палітычная воля» на вызваленне палітвязняў, адразу ж пачаць дзеянні.

Вось асноўныя ідэі акту:

  • вызваліць асуджаных паводле «палітычных» артыкулаў не пазней як праз два дні;
  • вызваліць тых, артыкулы якіх самі па сабе не ёсць «палітычнымі»: эканамічныя злачынствы, карупцыя. Прапаноўваецца вызваленне пад падпіску аб нявыездзе з далейшым пераглядам справы;
  • рэабілітацыю тых, хто атрымаў адміністратыўную адказнасць паводле арт. 23.4, 23.34 і інш. Тыя, хто цяпер арыштаваныя, будуць выпушчаныя цягам содняў, а тыя, хто выплаціў штраф, – атрымаюць кампенсацыю;
  • палітычна звольненыя будуць адноўленыя на працы.

Праект будзе дзеяць для ўсіх, хто зазнаў пераслед з 8 траўня 2020 года.

Цяпер праект выстаўлены для агульнага абмеркавання.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў