Праверка смерці Клімовіча і магчымае з’яўленне Бабарыкі. Рэпрэсіі за 1 чэрвеня


Першы дзень лета для рэжыму не стаў выключэннем у плане працягу рэпрэсіяў супраць уласных грамадзянаў, нязгодных з фальсіфікацыямі, гвалтам і вайной. Падводзім сумныя вынікі мінулага дня.

Сваякам памерлага ў зняволенні палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што адбылася праверка па факце ягонай смерці ў віцебскай калоніі №3. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, і прычына смерці – ягоны стан здароўя. 61-гадовага Клімовіча, нягледзячы на інсульт і другую групу інваліднасці праз праблемы з сэрцам, асудзілі на год калоніі за каментар супраць Лукашэнкі. Палітвязень казаў, што баіцца сканаць у зняволенні, бо мусіць прымаць лекі і быць пад сталым наглядам лекара.

Hавiны
«Вінаватых не выяўлена». Завяршылася праверка па факце смерці палітвязня Клімовіча
2023.06.01 19:25

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што пісьменніцу-казачніцу Яну Ц. асудзілі паводле «народнага» артыкулу – ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») на два гады «хатняй хіміі». Апошні год дзяўчына працавала журналісткай у ЛіМе, заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад».

У Баранавічах былому байкеру і актывісту Ігару Шумілаву прысудзілі 4,5 гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу за чатыры малюнкі ў «Аднакласніках». Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў справу за адну гадзіну. Следства ў малюнках разгледзела абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама паклёп на Лукашэнку. Палітвязень мае інваліднасць трэцяй групы.

Разбор
Як «шылі справу» супраць палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк
2023.06.01 14:50

Стала вядома, што 31 траўня быў затрыманы рыма-каталіцкі семінарыст Уладзіслаў Беладзед, ён быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС Менску. На дадзены момант ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Таксама стала вядома, што аршанец Алег Масальскі адсядзеў 10 содняў за лозунгі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне». Суддзя Мікалай Драгуноў 18 траўня пастанавіў арыштаваць яго за нібыта праведзены пікет – дакладней, за выкрыкванне лозунгаў «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне». Супраць аршанца сведчыў вайсковец.

Палітык і палітвязень Віктар Бабарыка, пра якога амаль нічога не вядома месяц, можа выступіць сведкам у судзе ў справе ягонага сына на судзе Эдуарда. Адпаведнае хадайніцтва 1 чэрвеня заявіў сын палітыка.

Hавiны
Два гады таму пачаўся суд над Сцяпанам Латыпавым
2023.06.01 15:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў