Кіеў ізноў абстралялі. Ёсць параненыя і загінулыя


Паводле паведамлення Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі, украінскую сталіцу абстралялі крылатымі і балістычнымі ракетамі. Усе цэлі былі знішчаныя, але ў выніку падзення абломкаў ёсць параненыя і загінулыя.

Запуск ракеты. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Укроборонпром

Паведамляюць пра трох загінулых і дзесяцёх параненых. На вялікі жаль, сярод загінулых ёсць адно дзіця.

У выніку падзення ёсць пашкоджанні будынкаў, прыпаркаваных аўтамабіляў, а таксама трубаправоду з гарачаю вадою.

Згодна з паведамленнем украінскіх паветраных сілаў, усяго па тэрыторыі Украіны былі выпушчаныя 10 ракетаў, 7 з якіх – «Іскандэр-М» і 3 – «Іскандэр-К». Пуск ракетаў адбываўся з тэрыторыі Бранскай вобласці Расейскай Федэрацыі. Усе ракеты знішчаныя.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў