Расейскія мільярдэры збяднелі сёлета на $ 41,5 млрд


Расейскія мільярдэры з пачатку года страцілі $ 41,5 млрд. Пра гэта сведчаць звесткі рэйтынгу «Bloomberg Billionaires Index», што фармуецца на падставе ацэнкі кошту акцыяў. У яго ўвайшлі 25 расейскіх алігархаў з супольным фінансавым станам на 1 чэрвеня $ 341,5 млрд.

Раман Абрамовіч.
Фота: Brian Minkoff-London Pixels / wiki cc

Больш за ўсіх страціў суўладальнік «Новатэка» і «Сибура» Генадзь Цімчанка – $ 7,06 млрд.

Яшчэ адзін уладальнік «Новатэка», Леанід Міхельсан, пазбавіўся $ 6,65 млрд, а Раман Абрамовіч – $ 5,36 млрд.

Самым багатым расейцам у рэйтынгу стаў Уладзімір Патанін, які кантралюе «Норникель». Яго фінансавы стан у 2022 годзе палепшылася на $ 3,89 млрд.

У дзень нападу на Украіну Уладзімір Пуцін сустракаўся з алігархамі і заклікаў іх «паставіцца з разуменнем» да развязанай ім вайны.

Аналітыка
Як топ-20 расейскіх бізнесоўцаў адрэагавалі на вайну з Украінай і санкцыі супраць іх
2022.03.11 09:11

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў