Генштаб ЗСУ распавёў, чым займаюцца беларускія вайскоўцы на вучэннях


Генштаб ЗСУ распавёў аб верагодных планах вайсковых вучэнняў у Беларусі. Ва Украіне лічаць, што беларускае войска засяродзіць намаганні на вядзенні выведкі. Аб гэтым Генштаб паведаміў у Facebook.

Беларускія вайскоўцы.
Фота: сайт Мінабароны

Генштаб адзначае, што на Валынскім і Палескім кірунках асноўныя намаганні збройных сілаў Рэспублікі Беларусь засяроджваюцца на вядзенні выведкі, інжынерным абсталяванні пазіцыяў і правядзенні мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі.

«У чэрвені гэтага года запланаванае правядзенне мабілізацыйных вучэнняў з вайсковымі камісарыятамі ў Гомельскай вобласці. Захоўваецца пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – паведамілі ў Генштабе.

Нагадаем, што ранкам 24 лютага расейскія войскі ўвайшлі ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Паводле сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава, Украіна не чакала нападу з боку Беларусі, а афіцыйныя прадстаўнікі Менску запэўнівалі, што ўварванне з боку Беларусі – немагчымае.

Фота
А заўтра пачалася вайна… Як выглядаў Кіеў у апошні дзень перад нападам Расеі
2022.02.24 09:34

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў