За «пратэсты» ў красавіку асудзілі 98 асобаў


Цягам красавіка бягучага году праваабаронцы прызналі палітвязнямі 39 асобаў. Цягам месяцу суды ў Беларусі вынеслі не менш за 98 абвінаваўчых прысудаў паводле крымінальных справаў за пратэсты, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На 1 траўня праваабаронцам вядомыя больш за тысячу фігурантаў крымінальных справаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. За кратамі 360 палітвязняў, 196-ці агучылі прысуды, а ў адносінах да 28 палітвязняў працягваюцца судовы паседжанні.

Наведнікі працэсу над валанцёрамі штаба Віктара Бабарыкі. Валанцёры штаба Віктара Бабарыкі ў судзе Маскоўскага раёну: Дзмітрый Канапелька, Ігар Ярмолаў, Уладзіслаў Карэцкі, Мікалай Сасеў. Менск, Беларусь. 15 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Пры гэтым толькі за красавік бягучага году праваабаронцы прызналі палітвязнямі 39 асобаў. Суды за гэты месяц вынеслі 98 абвінаваўчых прысудаў за пратэсты.

5 сакавіка Іван Наскевіч, які ўзначальваў на той момант Следчы камітэт, паведаміў, што ў Беларусі з 9 жніўня 2020 года следчыя завялі 2407 крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці. У гэту колькасць уключаны ўсе «палітычныя» справы – ад надпісаў на будынках да ўжывання гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў.

15 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў краіне цяпер больш за 3 тысячы «пратэсных» крымінальных справаў. У гэты спіс уваходзяць злачынствы, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцыяў пратэсту, 750 фактаў апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці, каля 600 абразаў прадстаўнікоў улады, больш за 300 выпадкаў гвалту ці пагрозы яго ўжывання ў дачыненні да міліцыянтаў.

Артыкулы
Праваабаронцу Рабкову ў СІЗА прызналі схільнай да экстрэмізму
2021.05.01 12:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў