У «ЛНР» выбухнуў аўтамабіль з чыноўнікам акупацыйнай адміністрацыі


На акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны выбухнуў аўтамабіль з чыноўнікам расейскай адміністрацыі Валерыем Чайкам. Ён загінуў. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на акупацыйную адміністрацыю.

Машына, у якой быў Валерый Чайка.
Крыніца: «Артем ЛИСОГОР Луганська ОВА/OFFICIAL» / Telegram

Чайка быў намеснікам кіраўніка «Цэнтру абслугоўвання адукацыйных арганізацый». Гэта структура, напрыклад, арганізуе аказанне камунальных паслуг установам адукацыі.

У пачатку 2023 года Служба бяспекі Украіны абвясціла, што Чайцы выстаўлена падазрэнне ў калабарацыянізме. Па дадзеных СБУ, Чайка ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання падтрымаў акупантаў і прапаноўваў ім дапамогу ў агрэсіі супраць Украіны. Такім чынам ён стаў дарадцам кіраўніка адміністрацыі Старабельскага раёну так званай «ЛНР».

Абвестка СБУ з імем Валерыя Чайкі.
Крыніца: ssu.gov.ua

Яго таксама падазраюць у задушэнні супраціву расейскай акупацыі. У маі 2022 года ён прыняў удзел у цырымоніі да «Дня Расеі» на акупаваных тэрыторыях.

Ва Украіне Чайцы пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Hавiны
У каледжы непрызнанай ЛНР перадалі 100 ноўтбукаў беларускай вытворчасці
2023.09.27 09:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў