У Беларусі з'явіўся сайт для абітурыентаў


У Беларусі запрацаваў адмысловы сайт для абітурыентаў. Там можна даведацца інфармацыю аб прыёмнай кампаніі 2024 года ў беларускіх вну, правілах паступлення і апошніх навінах, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Беларускія абітурыенты
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія абітурыенты.
Фота: edu.gov.by

На сайце abiturient.by таксама ёсць калькулятар, з дапамогай якога можна праверыць, ці хапае абітурыенту прахадных балаў на спецыяльнасці розных універсітэтаў.

Там жа можна параўнаць свае паказнікі з дадзенымі паступленняў мінулых гадоў або паглядзець каталог устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

«Белсат» пратэставаў сістэму параўнання паказнікаў. Мы выбралі тры прадметы: рускую мову, матэматыку і фізіку. Далей выбралі Берасцейскую вобласць у пошуку і дадалі свае ўмоўныя балы. Сістэма прапанавала наступныя варыянты па выбраных прадметах:

Як працуе сістэма параўнання паказнікаў з мінулым годам на сайце для абітурыентаў.
Скрыншот: «Белсат»

Беларускія абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне з 27 траўня па 6 чэрвеня. Каб трапіць на ЦТ, трэба зарэгістравацца з 9 па 22 красавіка.

Hавiны
Стала вядома, у якія дні абітурыенты будуць здаваць ЦТ у 2024 годзе
2024.04.01 15:43

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў