Стала вядома, у якія дні абітурыенты будуць здаваць ЦТ у 2024 годзе


Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў Беларусі з 27 траўня да 6 чэрвеня. Міністэрства адукацыі паведаміла, у якія дні якія прадметы трэба будзе здаваць, а таксама вызначыла, калі трэба прыходзіць на тэставанне, калі абітурыент не змог здаць яго ў асноўны дзень.

ЦТ у Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі.
Фота: mogilev-region.gov.by

ЦТ у 2024 годзе пройдзе паводле наступнага графіку:

  • беларуская мова – 30 траўня;
  • грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3  чэрвеня.

Таксама будуць рэзервовыя дні для тэставання. 19 чэрвеня – дадатковы дзень для тэставання ва ўсіх прадметах. 23 чэрвеня – магчымасць здаць расейскую і беларускую мовы. 21 чэрвеня – дата для ўсіх іншых прадметаў, акрамя расейскай і беларускай моваў.

Цэнтралізаванае тэставанне ва ўсе дні будзе пачынацца аб 11:00.

Каб трапіць на ЦТ, трэба зарэгістравацца з 9 да 22 красавіка ў мясцовы пунктах рэгістрацыі. Яны будуць працаваць з 9:00 да 19:00. У суботы – з 9:00 да 18:00.

Рэгістрацыя для здачы ЦТ у рэзервовыя дні будзе праходзіць з 10 да 14 чэрвеня.

Сертыфікаты наконт здадзенага ЦТ абітурыенты атрымаюць 1 ліпеня.

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў