Палякі-«экстрэмісты» і Баранавічы, якія «парушаюць парадак». Рэпрэсіі 1 красавіка


Прадстаўнікі рэжыму зладзілі масавыя рэпрэсіі ў Баранавічах і зноў судзяць Ніну Багінскую. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў людзей у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Акцыя салідарнасці палякаў з беларусамі адбылася ў Беластоку. Каля сотні палякаў, прадстаўнікоў беларускай меншасці і выхадцаў з Беларусі сабраліся напярэдадні выбараў у Беларусі. Удзельнікі дэманстрацыі прынеслі бел-чырвоныя польскія сцягі і бел-чырвона-белыя – сімвал надзеі на дэмакратычныя змены. Беласток, Польшча. 4 жніўня 2020 года.
Фота: ЮШ / Белсат

У Баранавічах 1 красавіка судзілі адразу 17 чалавек нібыта за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Суддзі – Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская.

Фігуранты справы: Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.

Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як у Баранавіцкі гарадскі суд з зашчэпленымі на спінай рукамі заводзяць частку з іх.

Прадпрымальніка з Горадні Віталія Шычко пакаралі трыма гадамі «хіміі» нібыта за абразу і паклёп на Александра Лукашэнку. Справу разглядала суддзя Наталля Козел. Да суда Віталь, які мае на ўтрыманні двух дачок, знаходзіўся пад вартай.

Паводле версіі сілавікоў, Шычко пакінуў у тэлеграм-канале «Гародня 97%» абразлівыя каментары ў дачыненні да Лукашэнкі, якія «прынізілі гонар і годнасць асобы і былі спалучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».

А медсястру з Менску Жанну Дудзінскую пакаралі 2,5 гадамі «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства. Суддзя – Анастасія Ачалава. Жанну Дудзінскую апазналі па фотаздымках і відэа іншага ўдзельніка акцыі, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна цалкам прызнала сваю «віну».

Прадстаўнікі рэжыму не саромеюцца чарговы раз судзіць пенсіянерку і актывістку Ніну Багінскую. Пра гэта паведамляе крыніца «Белсату». Сілавікі прыйшлі з ператрусам у дом сына жанчыны 20 сакавіка. Міліцыянты забралі ўсе носьбіты інфармацыі, тры сцягі і плакат з «Пагоняй», якія належалі Ніне Багінскай.

У той жа дзень жанчына прыйшла ў Следчы камітэт, дзе падала заяву з патрабаваннем зрабіць усё паводле закону. Бо маёмасць нельга адбіраць без адпаведнай пастановы суду. Тады дзяжурны выклікаў у будынак Следчага камітэту міліцыянтаў і тыя затрымалі жанчыну. На Ніну Багінскую склалі пратакол за «нашэнне экстрэмісцкай атрыбутыкі» і прызначылі суд па адміністрацыйнай справе на 1 красавіка.

Hавiны
У судзе Партызанскага раёну Менску судзяць Ніну Багінскую
2024.04.01 13:10

Таксама не спыняецца дзейнасць рэжыму па прызнанні непажаданых рэсурсаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі». У спіс такіх фармаванняў дадалі сайт Саюзу палякаў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 26 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да сайту маюць Анджэй Пісальнік і Інна Тодрык-Пісальнік.

Такім жа фармаваннем прызнаны тэлеграм-канал «Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр. Независимости, пл. Я. Коласа)». Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 26 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Ілля Ясінскі, Аляксей Матвееў, Аляксандр Луцэвіч, Андрэй Басалыга. 27 сакавіка ўладальнікі чату выдалілі з яго ўсіх удзельнікаў.

Hавiны
За «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Крокусе» затрымалі ўжо мінімум 12 беларусаў
2024.03.31 14:55

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў