Праваабаронцы стварылі мапу фізічных, псіхалагічных і сексуальных катаванняў Беларусі


Мапа катаванняў у Беларусі. Скрын

Праваабаронцы з «Прававой ініцыятывы» запусцілі інтэрактыўную мапу месцаў катаванняў у Беларусі пасля 9 жніўня, на якой адзначаныя пункты ў розных гарадах, дзе беларусы зазналі рознага роду гвалт з боку сілавікоў.

На мапе карычневы колер пазначае псіхалагічныя катаванні, чырвоны – фізічны гвалт, а малінавы – пагрозы сексуальнага гвалту. Пры навядзенні на адзнаку з’яўляецца больш падрабязная гісторыя, што адбылося ў гэтым месцы.

Таксама адлюстраваныя зводныя вынікі маніторынгу анкетаў, сабраных са словаў і дакументаў пацярпелых. Праваабаронцы запрашаюць і іншых беларусаў, якія перажылі катаванні, дапоўніць мапу новымі адзнакамі. Для гэтага трэба запоўніць анкету. Інфармацыя мае агульны характар і не змяшчае персанальных звестак.

Акрамя мапы, ёсць інтэрактыўная табліца выпадкаў катавання пасля 9 жніўня. Пакуль там адлюстраваныя 40 выпадкаў.

Hавiны
НАУ прэзентавала Канцэпцыю рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі
2021.04.01 10:37

МГ belsat.eu

Стужка навінаў