Лукашэнка даручыў «выпальваць гарачым жалезам» крамы, якія не прадаюць беларускіх тавараў


Нарада ў Лукашэнкі 1 красавіка.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 1 красавіка першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова і міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча, заявіў пра неабходнасць рэпрэсіяў супраць аб’ектаў гандлю.

Лукашэнка заявіў, што, нягледзячы на абавязкі ў межах ЕАЭС, «ёсць вялікія пытанні і да органаў кіравання, якія павінны кантраляваць і рабіць адпаведныя захады для абароны ўнутранага рынку і нашых таваравытворцаў», перадае president.gov.by.

Паводле яго, гэтае ды іншыя пытанні падымалі ўласна беларускія вытворцы:

«Мы сёння вырабляем велізарны спектр тавараў спажывання. А ў асобных нашых гэтак званых супермаркетах і крамах мы гэтага не бачым. Дайшло да таго, што некаторыя з іх – гэта ўжо праваахоўныя органы разбіраюцца – проста адмаўляліся браць у рэалізацыю беларускія тавары».

Пры гэтым Лукашэнка выказаў шкадаванне, што пра гэта яму распавёў не міністр Калтовіч:

«Гэта сведчыць пра тое, што тыя даручэнні, якія мною дадзеныя вам, перш за ўсё, прафсаюзам і дэпутатам (урад мы з гэтага спісу не выключаем, натуральна), як мінімум не зусім выконваюцца. Падобныя рэчы трэба не проста спыняць, а выпальваць гарачым жалезам», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
«Наша Ніва»: уласнік гандлёвай сеткі «Green» мусіць заплаціць $ 5 мільёнаў за выхад з СІЗА
2021.03.06 12:12

У лютым Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе заявіў, што загадаў сілавікам заняцца адною з гандлёвых кампаніяў, якая больш не будзе працаваць. Журналісты мяркуюць, што гаворка пра сетку крамаў «Green».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў