У Расеі абмежавалі доступ да незалежных медыя «Эхо Москвы» і «Дождя»


Генпракуратура Расеі запатрабавала абмежаваць доступ да радыёстанцыі «Эхо Москвы» і «Дождя».

Радыёстанцыю «Эхо Москвы» адключылі ад эфіру, але эфіры працягваюць ісць на платформах YouTube и «Яндекс. Дзене».

Скрыншот з эфіру «Дождя» аб блакіроўцы

Улады патлумачылі блакіроўку з-за наступных прычын:

  • мэтанакіраванага і сістэматычнага размяшчэнне інфармацыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці і гвалту;
  • размяшчэннем заведама ілжывых звестак у дачыненні да дзеянняў расейскіх вайскоўцаў у рамках правядзення спецыяльнай аперацыі па абароне ДНР і ЛНР.

У адказ на блакіроўку рэдакцыя «Эхо Москвы» выступіла з заявай:

«Рэдакцыя «Эхо Москвы» катэгарычна нязгодная з прадстаўленнем Генпракуратуры, якая прывяла да адключэння радыёстанцыі ад эфіру і блакіроўкі сайта.

Змешчаныя ў прадстаўленні прэтэнзіі не падмацаваныя ніякімі прыкладамі, ніякімі доказамі, з’яўляюцца галаслоўнымі і абразлівымі для журналістаў і грамадзян Расеі.

Рэдакцыя будзе аспрэчваць у судах гэтае рашэнне. Бачым у ім палітычны складнік, а таксама ўвядзенне цэнзуры, якая наўпрост забаронена Канстытуцыяй РФ».

Таксама са зваротам выступіла і рэдакцыя «Дождя»:

«Асвятляючы падзеі ва Украіне, «Дождж» строга прытрымліваецца законаў Расейскай Федэрацыі. Мы публікуем матэрыялы толькі са спасылкай на правераныя крыніцы інфармацыі: прадстаўнікоў органаў улады абедзвюх краін, экспертаў з рэпутацыяй, буйных палітыкаў і журналістаў кіроўных выданняў абедзвюх краін».

Раней тэлеканал «Дождж» быў прызнаны ў Расеі інаагентам.

Фота
Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны
2022.03.01 18:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў