Былы беларускі сілавік, які жыў у Літве, пасля публікацыі «BELPOL» пра яго вярнуўся ў Беларусь


Беларуская дыяспара і «BELPOL» высветлілі, што на працягу некаторага часу ў Літве жыў былы супрацоўнік праваахоўных органаў Беларусі Аляксандр Маціевіч, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях. Пасля публікацыі гэтай інфармацыі ён разам з сям’ёй вярнуўся ў Беларусь, паведамляе «BELPOL». Калі Маціевіч вырашыць зноў уехаць у Літву, яго дэпартуюць.

А. А. Маціевіч, маёр міліцыі, які быў датычны да задушэння пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, а зараз жыве ў Літве.
Фота: BELPOL

Беларускі сілавік, які знайшоўся ў Літве, – 33-гадовы Аляксандр Маціевіч, ураджэнец горада Дзятлава Гарадзенскай вобласці. Дата нараджэння – 5 траўня 1990 года. На тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі знаходзіўся разам з жонкай, працаваў усталявальнікам вокнаў.

З 2010 года Маціевіч быў супрацоўнікам органаў МУС Беларусі. Апошняя пасада, якую займаў у званні маёра міліцыі, – старэйшы інспектар па справах непаўналетніх Лідскага РАУС. Нумар жэтона – Б-60243. У 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзянаў і праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі.

Hавiны
«BELPOL»: Адзін з карнікаў рэжыму хаваецца ў Літве
2024.01.26 14:57

Паводле матэрыялаў справы, дзяўчына ў скверы каля Лідскага фарнага касцёлу падчас спробаў не дапусціць затрымання пратэстоўцаў нібыта збіла двух афіцэраў Лідскага РАУС, у тым ліку – «наўмысна схапіла Маціевіча А. А. за форменную куртку, пацягнула на сябе, у выніку чаго сарвала накладны пагон, тым самым парушыла цялесную недатыкальнасць супрацоўніка РАУС і прычыніўшы пра гэтым Маціевічу А. А. фізічны боль і пакуты».

Інфармацыю пра Маціевіча «BELPOL» перадаў дзяржаўным органам Літвы.

Пры наступнай спробе Маціевіча ўехаць у Літву яму пагражаюць затрыманне і дэпартацыя.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў