ЖКГ – відовішчы без хлебу


Працягваецца дзяржаўны тэатр вакол камуналкі. Былі абяцанні зніжэння платаў, а таксама знайсці вінаватых, хто тарыфы налічыў «ад балды». Камітэт дзяржкантролю абвесціў пра першых падазраваных і ў хуткім часе абяцае новыя затрыманні. Але няма ні дакладных лічбаў, ні імёнаў. А вось тое, што бадай найбольш цікавіць беларусаў, – зніжэнне коштаў – выглядае яшчэ больш цмяна і сумнеўна.