Затрыманні багацеяў працягваюцца


У час, калі зʼяўляюцца ўсё новыя падрабязнасці арышту Юрыя Чыжа – а менавіта, што гендырэктар «Трайплу» спрабаваў уцячы за мяжу, – КДБ паведамляе пра чарговае затрыманне буйнога бізнесоўца. У кайданках апынуўся генеральны дырэктар аграпрамысловай групы кампаніяў «Сервалюкс» Яўген Баскін, які, зрэшты, паводле службы бяспекі, таксама спрабаваў пакінуць краіну. Яго і шэраг працаўнікоў кампаніі затрымалі па падазрэнні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.