Замест Дзеда Мароза – Калядкі. Як адзначыць святы па-беларуску


Вігілію, альбо – пярэдадзень Божага Нараджэння сёння адзначаюць каталікі, уніяты ды пратэстанты. Позна ўвечары ў храмах – урачыстыя служэнні, а ў сем’ях – святочная вячэра, Куцця. Як гатуюць Куццю ў сядзібе «Марцінава Гусь» у вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёну – у рэпартажы Галіны Абакунчык.