«З адною думкаю аб шчасці Беларусі...» 137 гадоў таму нарадзіўся Янка Купала


У Купалле – дзень Купалы. Роўна 137 гадоў таму нарадзіўся народны пясняр Беларусі Янка Купала. Сёння да помніку паэту ў Менску аматары ягонай творчасці неслі кветкі.

«Ведаеце, у кожнага народу існуюць знакавыя постаці. Постаці, якія вызначаюць яго самасвядомасць. Постаці, якія вызначаюць яго душу, яго мару ўрэшце. І такой постаццю з’яўляецца Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Гэта тыя тры слупы, калі можна казаць, на іх будуецца жыццё і дух народу», – кажа пісьменнік Навум Гальпяровіч.

А вось наколькі творчасць песняра ведае беларускі народ?

Hавiны
Як Янка Купала натхніў Юрыя Гагарына на палёт у космас
2018.11.09 17:35

«Янка Купала – наш вялікі паэт. Я ведаю ягоны пачатак вершу. «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына».

«Янка Купала – беларускі паэт. «Я мужык-беларус, пан сахі і касы».

«А Божа мой, а Божа мілы, якія ж млосныя ў іх рылы».

«Гэта больш чым паэт. Я перакананая, што для нас, для беларусаў, гэта асоба нумар адзін. Гэта той чалавек, які заўсёды думаў аб сваёй краіне. Тое свята, на якое мы зараз едзем з адною думкаю – аб шчасці Беларусі. Мне падаецца, што гэта эпіграф да ўсяго жыцця і творчасці Янкі Купалы».

Hавiны
Ці можна габрэяў называць «жыдамі»? Янка Купала называў
2018.06.14 17:09

«З адною думкаю аб шчасці Беларусі»: менавіта пад гэткаю назвай у Вязынцы, на малой радзіме Янкі Купалы, сёння і прайшло свята паэзіі, песні ды народных рамёстваў.

«Вельмі радыя, што ў нашага свята ёсць такое слова, такі эпітэт – традыцыйнае. Традыцыйнае свята паэзіі і народных рамёстваў, якое называецца радком з вершу Янкі Купалы: «З адною думкаю аб шчасці Беларусі», – кажа Вольга Пархімовіч з дзяржаўнага літаратурнага музею Янкі Купалы. Наведнікі свята так сама падзяліліся ўражаннямі.

«Мне вельмі падабаюцца ягоныя вершы. Асабліва песні ў выкананні ансамблю «Песняры».

«Побач лецішча, таму я штогод прыходжу сюды і атрымліваю вялікае задавальненне ад таго, што далучаюся да фальклору. Песням, вершам».

Hавiны
Пра што Купала з Коласам размаўлялі пад гарэлку?
2016.10.31 18:55

«Мой родны кут! Як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы».

«Што такое Купала для Беларусі? Купала для Беларусі – гэта ўсё. Гэта сімвал Беларусі. Гэта душа Беларусі. Гэта гонар Беларусі».

Свята такога кшталту праводзяць у Вязанцы 47-мы раз. Дарэчы, дзень народзінаў першага народнага паэта Беларусі адзначаюць ня толькі на радзіме. Урачыстыя імпрэзы ладзяцца ў Польшчы, Украіне, Чэхіі ды іншых краінах.

Ян Вярбіцкі, «Белсат»