Ярмошына прагаласавала датэрмінова за «асобу, якую добра ведае»


Сёлетнія выбары ў парламент – самыя дэмакратычныя за апошнія 16 гадоў. Такую ацэнку дала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, падчас датэрміновага галасавання на сваім участку. Што праўда, факты кажуць пра іншае: ад пачатку галасавання мінула толькі два дні, а назіральнікі ўжо канстатуюць – прымус ды накручванне лічбаў тых, хто прыйшоў да ўрнаў – асноўныя прыкметы выбараў-2016.

Фота – TUT.BY