Як улады дзяцей у мамаў адбіраюць


 І ад агульнанацыянальнай трагедыі да бяды, з якою сутыкаюцца асобныя беларускія семʼі. Змагаешся за праўду – можаш страціць дзяцей. Такое ў Беларусі здараецца, а людзі не маюць шанцаў супрацьстаяць сістэме. Праблему чарговы раз узнялі палітыкі і праваабаронцы падчас сустрэчы ў Менску, на якой пачалі збор сродкаў для маці, у якіх дзяржава адабрала дзяцей.