Выкраданне патрыётаў на Дзень беларускае вайсковае славы


Слаўны, гераічны, важны, але надалей неафіцыйны. Сёння адзначаем Дзень беларускае вайсковае славы, які ўзнік у гонар легендарнае бітвы пад Воршаю. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла амаль утрая большае маскоўскае войска. 502-я ўгодкі гэтае падзеі ўлады адзначылі выкраданнем і затрыманнем актывістаў.