Віктар Бабарыка ў аб’ектыве АНТ


Да 350 тысяч долараў у эквіваленце. Прыблізна гэткую суму грошай на год ад прадстаўнікоў трох датычных да крымінальнай справы кампаніяў ён перадаваў Віктару Бабарыку, свайму былому шэфу, – цвердзіць у матэрыяле АНТ Кірыл Бадзей.

«У гэты ці на наступны дзень ён мяне запрашаў і даручаў мне капэрту для мяне», – кажа выканаўца абавязкаў старшыні праўлення «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей.

Гэтае ды іншыя абраныя працаўнікамі АНТ урыўкі сведчанняў (расследаванне грунтуецца на відэа вочнае стаўкі з апытання фігурантаў справы) нібыта пацвярджаюць віну Віктара Бабарыкі адразу паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу Беларусі. У матэрыяле – аніводнае рэплікі самога абвінавачваемага. Пазбаўленыя магчымасці нешта каментаваць і адвакаты.

«Людзям паказалі кіно, пра якое яшчэ складуць песні. Рэцэпт кіно просты: падпіскі пра неразгалашэнне (узятыя з абароны, а гэта абцяжарвае абвяржэнне), мантаж (бо ёсць столькі нязручных для кіно момантаў), закадравы тэкст (закліканы ліквідаваць сумневы ў тых, хто прывык верыць і адвык думаць)», – мяркуе адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі.

Адзіны кейс, пададзены ў матэрыяле, – бізнес у растэрмінаванне кампаніі «Прыват лізінг», што за выгодныя крэдытныя ўмовы плаціла старшыні «Белгазпрамбанку» адкаты. Грошы быццам бы выводзілі ў замежныя афшоры складанымі схемамі, але пасля праверак у 2016 адкаты нібыта пачалі перадаваць проста ў кабінеце «Белгазпрамбанку».

«Есць у нас прэзумпцыя невінаватасці паводле Канстытуцыі, паводле Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу, нават следчы не можа сёння так казаць, як кажа АНТ. Сёння задача адваката – у суд тэрмінова падаваць. Як да іх гэтыя дакументы патрапілі, адкуль? Можа, гэта ўвогуле левыя справы нейкія? Мы наагул не разумеем, з якой справы і хто гэта праводзіў», – кажа былы следчы і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак.

13 чэрвеня ў Латвійскім банку ABLV адбыліся маштабныя ператрусы, вынікам якіх сталіся заявы пра супярэчлівыя фінансавыя аперацыі «Газпрамбанку». Між тым, пра датычнасць да справы «Белгазпрамбанку» і самога Віктара Бабарыкі не вялося. Адпаведна, беларускі глядач не пабачыць дакументаў ад замежных партнёраў, што нібыта дапамагалі ў следстве, лічыць палітолаг Вольга Харламава.

«Гэта не нашая таямніца, а інфармацыя, якая можа зачапіць іншых людзей, іншыя арганізацыі і агучванне гэтай інфармацыі можа пацягнуць за сабой непрыемныя наступствы для Рэспублікі Беларусь. Таму гэта чыста агітацыйны фільм, у якім выкарыстоўваюцца чыста агітацыйныя методыкі, бяспечныя для дзяржавы», – мяркуе палітолаг Вольга Харламава.

За нібыта махінацыямі ў структуры беларускага аддзялення банку праваахоўнікі меліся назіраць шмат гадоў, аднак справу завялі на пачатку перадвыбарчай кампаніі. Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня, цяпер ён у СІЗА КДБ.

Юлія Лабанава, «Белсат»