ВІЧ-дыягназ – не прысуд

Бізнесовец, добры муж і бацька дзвюх дачок – такім Яўгена ведаюць знаёмыя. Але 24 гады таму мужчына даведаўся пра сябе яшчэ адзін факт: у яго ВІЧ. Найцяжэй было даць рады не са здароўем, а з рэакцыяй людзей на дыягназ.

«Жылі ў горадзе, у якім з такім дыягназам я быў адзін. Людзі спалохаліся. Спалохаліся чыноўнікі, кіраўнікі розных арганізацый, з якімі так ці інакш мы сталі звязаныя. І жонцы ў школе (яна настаўніца ў меня) нават было сказана адкрыта, каб яна звальняюць, не працавала. Было складана», – успамінае Яўген Спявак, ВІЧ-пазітыўны мужчына.

Але сям’ю Спевакоў хвароба не разбурыла – толькі ўмацавала. Інфікаваны ў сямʼі толькі Яўген.

«Жонка ў мяне, дзякуй Богу, здаровая, яна не інфікаваная, яна не атрымала ад мяне вірус. Дзеткі таксама здаровыя. Каханне перамагла. Дзякуй богу, мы сёння разам, усе цяжкасці прайшлі разам» – кажа Яўген Спявак, ВІЧ-пазітыўны мужчына.

Яўген пераехаў з сямʼёй у Светлагорск. Там пачаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю – дапамагаць іншым ВІЧ-пазітыўным. Вось толькі нягледзячы на намаганні грамадскіх дзеячаў пра адну з самых вядомых хваробаў 20-га стагоддзя беларусы і сёння ведаюць няшмат.

З кожным годам лекі робяцца больш эфектыўныя і выклікаюць менш пабочных эфектаў. Адзін з самых сучасных прэпаратаў – «Далутэгравір» – раней быў амаль недаступны для беларусаў з прычыны высокага кошту. На гэтым тыдні айчынным адмыслоўцам удалося дамовіцца з пастаўляльнікамі аб зніжэнні цаны. Гэта дапаможа тысячам людзей з ВІЧ-інфекцыяй.

«Далутэгравір» – гэта больш сучасны прэпарат, у яго менш пабочных эфектаў, і яго даўно з нецярпеннем чакаюць пацыенты Беларусі. Цана будзе ніжэй. Але якая менавіта яна будзе, на жаль, пакуль я гэта сказаць не магу. Але мы спадзяемся, што яна будзе дастаткова нізкай для таго, каб у Беларусі гэты прэпарат змог стаць прэпаратам першага шэрагу», – кажа Вольга Тулакіна, сябра ўправы РГА «Людзі плюс»

Афіцыйная статыстыка налічыла амаль 23 тысячы ВІЧ-пазітыўных асобаў у нашай краіне. Але іх значна болей. Далёка не кожны дарослы беларус хоць бы раз у жыцці рабіў тэст на ВІЧ. Шмат хто носіць вірус у сабе і ня ведае пра гэта ці хавае дыягназ ад блізкіх.

Міхаіл Прановіч, «Белсат»

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Глядзі таксама