Улады прагнуць паразумення з ІП?


Прадстаўнікі буйнога і сярэдняга бізнесу спрабуюць таксама размаўляць з уладамі. І ёсць некаторыя паразуменні ды нечаканыя і гучныя заявы. У Менску адбываецца 17-я Асамблея дзелавых колаў. І на ёй сёлета – рэкордная колькасць высокапастаўленых урадоўцаў. А галоўная праблема бізнесу ў Сінявокай – прававая неабароненасць перад уладамі.