Сёння адзначаюць Дзень правоў чалавека – у памяць аб прыняцці ў 1948-ым годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Але правы жыхароў Беларусі, як раней, гэтак і цяпер істотна абмяжоўваюцца ўладамі.
Паводле даследавання арганізацыі «Freedom House», Беларусь займае сумнае 93-яе месца са 100 ў рэйтынгу свабоды прэсы.
У рэйтынгу вяршэнства права, складзеным амерыканскаю арганізацыяй «Праект за сусветную справядлівасць», Беларусь займае 57-ае месца са 113-ці краінаў.
Паводле ацэнкі праваабарончага цэнтру «Вясна», з таго часу як летась улады выпусцілі апошніх палітвязняў, прадстаўнікоў апазіцыі не садзяць у турмы, аднак за ўдзел у акцыях пратэсту прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасці і караюць рублём. У сярэднім кожны штраф складае ад 600 да 1000 рублёў.
Старшыня Беларускага хельсінкскага камітэту Алег Гулак канстатуе, што ў нашай краіне права на мірныя сходы не дзеіць.
Не скасаваны дэкрэт аб дармаедах. Сярод парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі эксперты называюць прымусовае падпісванне на дзяржаўныя газеты, пераследаванне за сяброўства ў свабодных прафсаюзах. Парушаюцца правы інвалідаў.
Не зважаючы на заклікі Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў, Беларусь адмаўляецца ўводзіць мараторый на смяротнае пакаранне.
НН, «Белсат». Фота uvd.gomel.by