У Менску прайшло дасудовае паседжанне па «справе медыкаў»


Атрыманне хабару асобаю высокага стану, паўторнае атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, перавышэнні службовых паўнамоцтваў – гэта не поўны спіс крымінальных артыкулаў, якія гучалі сёння ў дасудовым паседжанні датычна самых важных фігурантаў гэтак званай «справы дактароў». Сённяшняе паседжанне датычыла самага высокага затрыманага фігуранта – намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. Рэпартаж Алеся Залеўскага.