У Менску хочуць знесці царкву, каб пабудаваць паліклініку


У сталічным мікрараёне Сухарава мае паўстаць новы жылы квартал – гэтак Менгарвыканкам працягвае палітыку ўшчыльнення гораду. Пад знос трапяць 80 прыватных жылых дамоў і будынак царквы «Новае жыццё». Праект яшчэ мае прайсці грамадскае абмеркаванне, але ўжо цяпер выклікае абурэнне людзей.