У Беларусь прыйдзе найбуйнейшая інвестыцыя за ўсю гісторыю


Пакуль там толькі поле. Але ёсць вялікія планы. Фабрыка, тысяча працоўных месцаў, прыбыткі. Усё гэта пра Рудзенск, што на Меншчыне. Тут маюць рабіць амінакіслоты да камбікармоў. Ды забяспечваць імі не толькі сябе, але і экспартаваць. Толькі калі гэта не чарговы пражэкт, які не вытрывае выпрабавання рэальнасцю.