Аб'ектыў 14.06.2018 У Барысаве на заводзе агрэгатаў замест заробкаў даюць малако


У Барысаве адразу некалькі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг «Аўтакампаненты» сутыкнуліся з эканамічнымі цяжкасцямі. Якія вырашылі перакласці на плечы…работнікам заводу. Прынамсі, на заводзе агрэгатаў.

Замест заробка – прадукцыя. У Барысаве кіраўніцтва заводу агрэгатаў абавязала работнікаў падпісаць згоду на атрыманне частку заработнай платы мясной і малочнай прадукцыяй. Пакуль гаворка вядзецца толькі пра 20 рублёў.

«Нам іх нават і не пыталі – падпісалі і аднеслі. 20 рублёў? 20 рублёў не шкада, калі 700 рублёў зарплата. Я 700 ніколі не атрымліваў», – кажа работнік заводу Віктар.

«Ну, 400 рублёў атрымліваю».

Пры гэтым прадпрыемства лічыцца адным з найбольш самых паспяховых у Барысаве. Завод агрэгатаў адзін з нямногіх у горадзе, які абыходзіўся без бюджэтных датацыяў.

Здавалася б, гэта толькі 20 рублёў. Але арыфметыка простая: на заводзе агрэгатаў працуе паўтары тысячы чалавек, а значыць рашэннем замяніць заробак малочнай прадукцыяй у месяц ашчаджаецца наяўных грошай на $ 15 тысяч.

Што не мала, як для крызісных часоў. Яшчэ ўвесну на прадпрыемстве з’явіліся чуткі аб адмове расейскіх партнёраў купляць барысаўскія запчасткі. Кіраўніцтва ж агрэгатаў тады выпусціла прэс-рэліз аб павышэнні цэнаў для расейскіх спажыўцоў на 10%.

«Гэта не праблема са збытам у Расею, гэта нашае прыватнае прадпрыемства. У нас ёсць меркаванне, што яму вінаватыя грошы розныя падсобныя сельскія прадпрыемствы, таму такім чынам вырашылі зрабіць бартар», – кажа Таісія Лаўнік з аддзелу заработнай платы заводу.

Барысаў вядомы адразу некалькімі буйнымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі. Некалькі гадоў кіраваннем заводаў агрэгатаў і заводу гідраўзмацняльнікаў было перададзена кампаніі БАТЭ. Якая да таго ж апроч футбольнага клубу, цягне на сабе 2 калгасы ў барысаўскім раёне.

Алесь Залеўскі belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары