Пацалункі! Што можа быць прыямнейшае? Некаторыя назавуць іх найлепшым вынаходствам чалавецтва. А ці любяць цалавацца менчукі?
Вось, што мы пачулі ў адказ:
«Гэта пяшчота, гэта ласка, гэта натхненне. Я думаю, што калі б не было пацалункаў, то не цікава было б жыць».
«Гэта праява кахання ад мамы, ад дзяўчыны, ад малодшага брата – ад усіх. Гэта вельмі прыемна».
«О, гэта вельмі сур’ёзна. Пацалункі натхняюць, пацалункі маюць лячэбны эфект».
Але не для ўсіх пацалункі – толькі радасць і прыемнасць.
«Усялякія герпесы чапляюцца толькі гэтым спосабам. Так што трэба цалавацца толькі з тым чалавекам, якога добра ведаеш».
«Калі са сваім партнёрам цалавацца, з правераным, то ўсё нармальна. А калі так з кім-небудзь, канечне, можна і падхапіць што-небудзь. Гэта ж слізістай абалонка, а па ёй усе інфекцыі перадаюцца», – кажуць мінакі.
Але ёсць ад пацалункаў і карысць.
«Канечне, калі яны ідуць ад чыстага сэрца, то гэта можа быць і чыста фізіялагічная карысць. І эмацыянальная».
«Добры настрой, эмоцыі – вось гэта і ёсць карысць. А калі добры настрой, то і здароўе будзе».
«З біялагічнага пункту гледжання там перадаюцца нейкія бактэрыі, з-за чаго імунітэт быццам становіцца мацнейшы», – упэўненыя жыхары сталіцы.
Таму любіце адно аднаго і, натуральна, цалуйцеся.
Марыя Арцыбашава belsat