Ці гатовыя беларусы пераплачваць за экалагічныя тавары?


У Менску амаль месяц працуе крама, дзе можна набыць тавары без упакоўкі, а таксама шматразовыя рэчы.

«Гэтая зубная шчотка называецца «Місфак», яна робіцца з каранёў дрэва Сальвадора. Паста не патрэбная, і шчотка таксама не патрэбная, гэта два ў адным. Шчотка плюс паста, але без пасты», – паказвае Аліна Сцяцова сваю эка-шчотку.

Аліна імкнецца да экалагічнага ладу жыцця. Яна намагаецца выкарыстоўваць як мага менш тавараў хімічнай вытворчасці. Замест пральнага парашку – арэхі. Замест звычайных жаночых гігіенічных сродкаў – менструальная чаша.

Hавiны
Берасцейскі гурт «Zolki Band» прысвяціў кліп праціўнікам акумулятарнага заводу
2019.05.12 19:31

«Яны робяцца з медычнага сілікону, але ж ёсць латэксныя і з тэрмапластычнага эластамеру. Перад тым, як яе выкарыстоўваць, ты стэрылізуеш яе ў гарачай вадзе, 5 хвілін яна кіпяціцца пры 100 градусах. І ўсё, і потым ёй карыстаешся», – расказвае Аліна.

Дзяўчына таксама мае кубак-тэрмас і тканую торбачку.

Шматразовыя лёзы, тканыя мяшэчкі ды арганічная касметыка. У Менску запрацавала крама «Zerro». Пераважная большасць тавараў – айчыннае вытворчасці.

«Адныя з самых папулярных тавараў – вось такія спонжы для дэмакіяжу. Яны замяняюць звычайныя ватныя дыскі. Праблемаў з ватнымі дыскамі нямала: пры адбельванні выкарыстоўваецца хімічная вытворчасць, якая шкодзіць і нашай скуры«, – расказвае сузаснавальніца крамы «Zerro» Юлія Лісіца.

Два гады таму Юлія на свае вочы пабачыла смеццевы палігон. Пасля гэтага вырашыла адкрыць краму тавараў без пластыка.

Аб’ектыў
Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў
2018.11.02 20:30

«Даволі нечакана, што пакупнікі і пакупніцы не толькі з нашага сегменту вузкага, з экалагічнага кола, гэта яшчэ і людзі, якія нейкім чынам зацікаўленыя ў экалагічным ладзе жыцця, у здаровым ладзе жыцця і проста пра нас даведваюцца з «Інстаграму», – кажа Юлія.

Ці гатовыя менчукі пераплачваць за экалагічныя тавары ды набываць даражэйшыя шматразовыя рэчы замест танных і зручных аднаразовых?

«Гэта вельмі складана, мы ўжо прывыклі да гэтага, ну калі трэба, то будзем канешне пакрысе», – кажуць жыхары Менску.

«Гатовыя набываць, таму што ўсе гэтыя аднаразовыя, гэта ўсё, гэта забруджванне навакольнага асяроддзя», – адзначаюць мінакі.

Hавiны
У Грузіі забаранілі поліэтыленавыя пакеты
2019.04.01 15:30

«Ну, напрыклад, менструальная чаша – гэта рэч, якая ў мяне ёсць. Я стараюся карыстацца такімі торбамі, напрыклад, шматразовымі замест пластыкавых пакетаў», – заяўляюць менчукі.

На пачатку сакавіка кіраўнік Беларусі падпісаў дырэктыву нумар 7. У дакуменце сярод іншага прадугледжваецца паэтапнае зніжэнне пакавання з пластыку і замена яго папяровым і шкляным.

Каб зменшыць колькасць аднаразовых пластыкавых упаковак, можна скарыстацца аўтаматамі з бытавой хіміяй. Працуе вельмі проста: трэба прыйсці са сваёй шматразовай тарай, закінуць грошы, і вось ужо наліваецца вадкі сродак для сцірання вопраткі.

Сярэднестатыстычны беларус пакідае больш за 300 кілаграмаў смецця штогод. Зменшыць гэтую лічбу можна самастойна: выкарыстоўваць тканыя торбы ды імкнуцца набываць тавары ў пакаванні, што перапрацоўваецца.

Наста Кахановіч, Белсат