Тэракт на Вялікдзень у Пакістане


Тэрарызм, які не мае літасці і абмежаванняў. Выбух на святкаванні Вялікадня ў Пакістане. Больш за 70 загінулых, амаль палова – дзеці. Тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу паблізу дзіцячае пляцоўкі. Яшчэ больш за трыста чалавек пацярпелі. Ужо ёсць першыя затрыманні падазраваных у датычнасці да замаху. Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла групоўка, звязаная з Талібанам.