Таемнае самагубства ў Віцебску


Тым часам Віцебск – сярод лідараў у колькасці беспрацоўных. Ужо некалькі дзён у горадзе абмяркоўваюць гісторыю жанчыны, якая нібыта праз беспрацоўе скончыла жыццё самагубствам проста ў будынку цэнтру занятасці. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль што няма.