Аб'ектыў 20.08.2017 Стылёвае графіці ў нацыянальным стылі з’явілася на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча ў Менску


Паводле аўтара, узгадненне задумы з камунальнікамі заняло літаральна пяць хвілінаў.

«ЖЭСу ўвогуле ідэя спадабалася. Да таго ж у іх, відаць, будзе нейкая справаздача перад Днём гораду, які будзе ўжо літаральна праз дваццаць дзён. І яны нават казалі, каб хутчэй гэта зрабілі!», – кажа мастак Максім Пякарскі.

Мясцовыя жыхары на гэткае ўпрыгажэнне свайго падворкаў рэагуюць станоўча.

«Калі папросту ідзеш, і сцяна белая – настрой палепшыцца, калі замест папросту белай сцяны будзе нешта прыгожае і нашае беларускае! І я была бы вельмі радая, каб у нашым раёне было больш малюнкаў на будынках, на сценах. Нават настрой паляпшаецца! І дзецям можна распавядаць пра краіну, і ім будзе цікавей жыць у такім раёне», – мяркуе мясцовы жыхар.

«У кожным выпадку, гэта ўпрыгожвае горад. І месца робіцца больш атмасфернае і еўрапейскае, прывабнае для турыстаў. Таму я за!», – дадае іншы мянчук.

Між тым цікавае графіці не толькі ўласна малюнкам, але і гісторыяй свайго аўтара. Мастак Максім Пякарскі – былы фігурант гэтак званай «справы графіцістаў» ды неаднойчы зазнаваў пераслед за сваю творчасць.

«Пэўны час мы не маглі далей маляваць ужо гэтак, як малявалі – неафіцыйна. Але апошнім часам, калі гэтак званая лібералізацыя пачалася і ўвогуле сталі дазваляць маляваць афіцына на нацыянальную тэматыку, на сацыяльную тэматыку нават – чаму б не выкарыстаць гэткую магчымасць?», – пытаецца Пякарскі.

Пры гэтым чаму б не выкарыстаць гэтую магчымасць усім нам? Краіна ж у нас адная.

Глядзі таксама
Каментары