Аб'ектыў 03.04.2019 Справа медыкаў. Начальнік ваенна-медычнага ўпраўлення Мінабароны асуджаны на 9 гадоў


Уратаваў шмат жыццяў, быў карысным узброеным сілам, краіне і народу… Гэта толькі некалькі тэзісаў з апошняга слова начальніка ваенна-медычнага ўпраўлення Мінабароны Аляксея Яськова ў судзе, які зняволіў яго на 9 гадоў. Ці ўсё так празрыста і бездакорна ў працэсах па буйной справе медыкаў? І ці пайшло на карысць грамадзянам спыненне карупцыйных схемаў?

Здавалася б, звычайнае пытанне ў ліпені 2017 года задала кіраўніку краіны Лілія Упенік з мястэчка Копысь: «Ёсць такія лекі, кошты на якія вышэй за імпартныя»…

Да адказу ЗА пытанне прыцягнулі 90 чалавек: бальшыня застаюцца пад следствам, каля дваццаці асобаў ужо атрымалі турэмныя тэрміны за ўдзел у карупцыйных схемах, якія, маўляў, прывялі да неадэкватных коштаў на лекі. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

«Мы перагледзелі і падыходы на закуп абсталявання, выкананне ўмяшанняў і паводзіны лекараў». – «То бок вы можаце нам усім сёння і мільёнам слухачоў гарантаваць, што такога ў Беларусі больш не будзе?» – «Не будзе».

Гарантаваць трэба цяпер, хоць працэсы яшчэ ідуць… Сёння прагучаў вырак для начальніка ваенна-медычнага ўпраўлення Мінабароны Аляксея Яськова. 9 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф і канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне звання палкоўніка медслужбы атрымаў паводле абвінавачання ў заключэнні непразрыстых угодаў па пастаўцы медабсталявання. Віны сваёй галоўны лекар Мінабароны не прызнаў.

«Няўжо заява аднаго ілжывага чалавека, гатовага на ўсё дзеля вырашэння сваіх праблем з Законам, можа зруйнаваць жыццё сумленнага афіцэра?» – гаворыць Аляксей Яськоў, асуджаны па «справе медыкаў».

Асуджаны лічыць, што галоўны сведка хлусіць суду, каб уратаваць сваіх рэальных паплечнікаў і сапраўдныя маштабы карупцыі ў апошнія 10 гадоў. Таксама хоча захаваць карупцыйную схему, якую стварыў на пару з НАЙГАЛОЎНЕЙШЫМ сведкам у шматлікіх справах медыкаў – дырэктарам кампаніі «Геол-М» Уладзімірам Ладуцькам. Ладуцька актыўна раздаваў хабар і ахвоча распавядае каму.

«Людзі не пабаяліся і выдалі яму станоўчыя характарыстыкі. Калі чалавек у крымінальнай справе і людзі даюць станоўчыя характарыстыкі – значыць яны ўпэўненыя ў тым хто гэта і што гэта за чалавек. Гэта шмат значыць», – кажа былы ст. памочнік ваеннага пракурора Васіль Бельмач.

Другі момант, на які звяртае ўвагу былы старэйшы памочнік ваеннага пракурора, гэта сума, затрыманая ў Яськова ў якасці хабару. Васіль Бельмач гаворыць:

«Калі ў простых галоўных урачоў знаходзяць па 500 тыс долараў ці яны аплачваюць страты, спакойна з кішэні дастаюць – вазьміце 500-700 тыс. долараў… А тут чалавек, намеснік міністра, фільтр праз які ўсё праходзіла, калі агучылі 23 тысячы долараў, ён ад заўсміхаўся з адвакатам».

Да прыкладу ў дырэктара прадпрыемства «Белмедтэхніка» знайшлі сотні долараў наяўнымі.

«У яго кампетэнцыі было забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак. Аляксандр Шарак назірае за працаю аператыўнікаў».

…. а цяпер чакае на працэс… Суды над высокімі фігурантамі буйнамаштабнага карупцыйнага скандалу рушылі толькі ў студзені. Сярод асуджаных – былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і галоўны лекар 12 сталічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчанка. Яны атрымалі 6 і 5 гадоў турмы суадносна. Ці ў выніку буйнога разбіральніцтва нешта змянілася да лепшага ў пытанні двухгадовай даўніны «Ёсць такія лекі, кошты на якія вышэй за імпартныя?»

«Мне здаецца наўрад таннеюць».

«Даражэюць лекі, прычым страшна даражэюць».

«Мой лек, які я бяру, ужо некалі разоў падаражэў», – кажуць жыхары Менску.

То пра які парадак у тэме коштаўтварэння вядзецца гаворка?

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары