Штраф за пікет, якога не было


23 мільёны рублёў на траіх. Сталічны суд Заводскага раёну падрахаваў апазіцыйных актывістаў. Раздавалі ўлёткі, але атрымалі штрафы за пікет. Абсурд сягае зеніту, але ўжо нават не здзіўляе. Застаецца толькі абурэнне, бо суддзі задаюць пытанні сведкам гэтак, каб пачуць неабходныя адказы. А як вынік – пастанова і спагнанне.