Сакрэт даўгалецця чыноўнікаў


Адна краіна – дзве статыстыкі. Пераважная большасць беларусаў баіцца, што не дажыве да пенсіі; у дзяржчыноўнікаў такой праблемы, падобна, няма. Ірына Абельская – кіраўніца Медцэнтру ўпраўлення справамі прэзідэнта, а раней асабістая лекарка Аляксандра Лукашэнкі распавяла, што пацыенты яе клінікі – кіраўнікі вертыкалі – маюць працягласць жыцця ў сярэднім да 83 гадоў.