Расейскія хакеісты выйшлі ў фінал Алімпіяды


Біятлон

Цяпер 63-х гадовы нямецкі трэнер па лыжных гонках і біятлоне, першы настаўнік шматразовай чэмпіёнкі свету і адзінай на планеце шасціразовай уладальніцы Кубка свету, біятланісткі Магдалены Форсберг пасля шэльмавання ў Расеі вярнуўся да супрацы са зборнай Швецыі. І заваяваў з ёй на Гульнях у Пхёнчхангу два золаты і срэбра.

Паводле адмыслоўцаў і той жа статыстыкі, поспех шведаў у біятлоне – раптоўны. Піхлер пасмеў адзначыць, –

«Калі б мы былі Расеяй, то нам сказалі б, што мы пад допінгам. Але мы чыстыя». Невыпадковасць свайго поспеху на Алімпіядзе шведы пацвердзілі ў заключным відзе біятлоннай праграмы – мужчынскай эстафеце. «Трэ крунур» упершыню сталі алімпійскімі чэмпіёнамі, дапусціўшы ўсяго сем промахаў. І хоць пераследнікі з Нарвегіі былі хутчэйшыя нагамі, яны пры 12 хібах на стрэльбах дапусцілі і адно кола штрафу. Трэцяя – Нямеччына. Мартэн Фуркад, які ў жыцці асабіста столькі не прагульваў супернікам, вымушаны быў з дружынаю Францыі цярпець 5-е месца з адставаннем ад пераможцаў амаль у тры з паловаю хвіліны. І Беларусь нядрэнна ўладкавалася – у першай палове пратаколу, на 8-м месцы з трыма штрафнымі коламі.

Расея на Алімпіядзе

І павіншуем шматпакутную пасля 2014 года Расею. Нашыя Усходнія суседзі нарэшце ўзялі першае «золата» Гульняў 2018, заваяваўшы перамогу там, дзе і павінныя былі браць чэмпіёнства.

Першаю з прадстаўнікоў гэтак званай 1/6 часткі сушы Алімпіскі тытул выгуляла ўкраінка Аксана Баюл у нарвежскім Ліллегаммэры ў 1994-м. У 2006-м у італьянскім Турыне Ірыне Слуцкай з Расеі дасталося толькі трэцяе месца. Але вось другую Алімпіяду запар Расея ўвогуле валадарыць. Сёння нарадзінка сталіцы Удмуртыі Іжэўску – 15-цігадовая Аліна Загітава стала чэмпіёнкаю. Яшчэ ў кароткай праграме дзве прадстаўніцы каманды «Алімпійскія атлеты Расеі» пабілі два сусветныя рэкорды і па выніках праграмы адвольнай Загітава апярэдзіла суайчынніцу – Яўгенію Мядзведзеву, якая сталася срэбнаю прызёркаю. Другое «золата» і першае ў гісторыі для гэтай краіны чакаюць у хакеі. Сёння дружына пад кіраўніцтвам Алега Знарока ў паўфінале перагуляла Чэхію 3:0 і ў вырашальным двубоі згуляе з сенсацыйную Нямеччынаю.

Фота – Valery Sharifulin/TASS